Лявон Баршчэўскі: Альбо мы, альбо яны

"Наша ніва"

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заяўляе пра неабходнасць перафарматавання Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Найперш гэта звязана з заявамі старшыні БСДП Анатоля Ляўковіча ў інтэрв’ю "Советской Белоруссии".

"Наша партыя будзе ставіць пытанне на бліжэйшым пасяджэнні АДС аб выключэнні з кааліцыі Анатоля Ляўковіча і прыпынення сяброўства БСДП, пакуль там не будзе зменены старшыня. Гэта прынцыповае пытанне. Калі ў складзе АДС знойдуцца заступнікі Ляўковіча, то БНФ абвесціць аб выхадзе з кааліцыі", — кажа Л.Баршчэўскі.

Унутры партыі інтэрв’ю старшыні БСДП таксама падтрымліваюць далёка не ўсе. Не выключана, што бліжэйшым часам сацыял‑дэмакраты пачнуць ініцыяваць адстаўку свайго старшыні. Найхутчэй, што пытанне Ляўковіча будзе разгледжана на пасяджэнні Прэзідыуму АДС у сераду 22 красавіка.

поделиться

Новости по теме

    На з'езд да чэшскіх сацыял-дэмакратаў

    У чацвер па запрашэнні старшыні Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэка (Jiří Paroubek) у Прагу выехала дэлегацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у складзе старшыні БСДП Анатоля Ляўковіча і сябра міжнароднайподробности

Новости партнёров