У Віцебску забаронены пікет на 26 красавіка

pbnf.org

Партыя БНФ у Віцебску атрымала адмову ад гарадзкога выканаўчага камітэту на правядзеньне пікету 26 красавіка на плошчы Свабоды, у знак памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Адмова традыцыйная, гарадзкія ўлады спасылаюцца на тое, што ўказанае ў заяўцы месца пікету (плошча Свабоды) не занесенае ў сьпіс месцаў, дзе магчыма праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Адмову падпісаў наместнік старшыні гарвыканкаму Л.Л.Кавалёў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров