Актывіст намераны беларусізаваць судаводства

milinkevich.org

Леанід Аўтухоў звярнуўся ў пракуратуру і Віцебскі гарвыканкам, каб абавязаць суддзяў Кастрычніцкага раёна карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай.

Леанід Аўтухоў падаў зыск у суд да Алены Казілавай, каб кампенсаваць матэрыяльныя і маральныя страты. Пастанову суда суддзя Алена Казілава выдала па-расейску, нягледзячы на тое, што на працэс быў запрошаны перакладчык на беларускую мову і нормы заканадаўства абавязваюць суддзю выдаваць рашэнне на роднай мове адказчыка.

Суддзя Ламака С.І. даслаў актывісту адказ зноў-такі па-расейску, ігнаруючы права Аўтухова атрымліваць адказ ад дзяржаўнага службоўца на беларускай мове. Артыкул 4 Закона "Аб мовах у РБ" абавязвае службоўцаў ведаць беларускую мову, але суддзі Кастрычніцкага суда гэты абавязак, паводле Леаніда Аўтухова, ігнаруюць.

Актывіст Руху "За Свабоду" звярнуўся да да пракурора Кастрычніцкага раёна наконт праверкі выканання моўнага заканадаўства работнікамі суда, а таксама накіраваў заяву старшыні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска з просьбай ініцыяваць адміністрацыйны працэс у адносінах да суддзі Алены Казілавай за стварэнне перашкод і абмежаванняў у выкарыстанні дзяржаўнай беларускай мовы. Спадар Аўтухоў адаслаў старшыні суда Кастрычніцкага раёна азначэнне суддзі С. Ламакі, каб яго пераклалі на беларускую мову.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров