ПКБ стане "партыяй працоўных" ці "сацыяльнага развіцця"

"Еўрарадыё"

Партыя камуністаў Беларуская чакае рэфармавання, у выніку якога зменіцца яе назва. Гэтае пытанне разгледзіць партыйны з'езд, які адбудзецца 23-24 траўня ў Мінску.

Паводле слоў сакратара ЦК ПКБ Алены Скрыган, на сённяшні дзень існуе некалькі варыянтаў новай назвы, якія цяпер абмяркоўваюць камуністы-апазіцыянеры:

"Некалькі варыянтаў ёсць. Гэта варыянты, якія ўключаюць у сябе назвы "працоўная", "партыя працоўных", "партыя працы", "сацыяльнай справядлівасці", "сацыяльнага развіцця", "сацыяльнага прагрэсу". Вось такія словы ў асноўным прысутнічаюць у варыянтах назвы".

Ужо ў чацвер адбудзецца пасяджэнне спецыяльнай камісіі па назве партыі, якая, верагодна, вызначыць некалькі асноўных варыянтаў.

Гэтая і іншыя змены мусяць "наблізіць магчымасці партыйных арганізацый да сённяшніх умоваў", кажа Алена Скрыган.

поделиться

Новости по теме

    ПКБ атрымала памяшканне для з'езду

    18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. У ім мяркуецца ўдзел 210 дэлегатаў (па 30 ад Мінска і кожнай з абласцей). З’езд пройдзе ў закрытым рэжыме: будуць запрошаныя толькіподробности

Новости партнёров