Ці падтрымае Мінскі суд пазіцыю ААН?

прэс-служба руху "За Свабоду"

23 сакавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда будзе разглядаць скаргу Віктара Карнеенкі на невыкананне МЗС рашэння ААН пра аднаўленне дзейнасці "Грамадзянскіх ініцыятыў".

Справа ў тым, што менавіта МЗС забяспечвае выкананне на тэрыторыі Беларусі міжнародных законаў. Тры гады таму Камітэт ААН прапанаваў беларускаму ураду аднавіць дзейнасць НДА, якае была ліквідавана 6 год таму, і выплаціць кампенсацыі за яе закрыццё.

Раней суд Ленінскага раёна Мінска адмовіўся ўзбуджаць справу супраць Міністэрства замежных спраў за ягоную адмову аднавіць дзейнасць "Грамадзянскіх ініцыятыў". Суддзя Тамара Жулкоўская палічыла, што Віктар Карнеенка нібыта не мае права падачы іску, паколькі не з'яўляецца старшынёй арганізацыі пасля яе ліквідацыі з 2003 года.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров