Ад сябраў камісіі хаваюць пратаколы

Пресс-служба кампании "За справедливые выборы 2010"

Сябра Луненскай участковай камісіі (Гарадзенская вобласць) Лявон Карповіч падаў скаргу на імя старшыні камісіі В.М.Чэрніка ў сувязі з тым, што яму не далі азнаёміцца з пратаколам паседжання мясцовай участковай камісіі.

Згодна са скаргай, 22 лістапада 2010 года ў 11 гадзін на Луненскім выбарчым участку №19 спадар Карповіч звярнуўся да сакратара ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Луненскага выбарчага участка №19 Раманчук Алены Пятроўны з просьбай паказаць яму пратакол першага паседжання ўчастковай камісіі. У адказ на просьбу сакратар ўчастковай камісіі сказала, што пратакол знаходзіцца ў старшыні ўчастковай камісіі па выбарах Чэрніка В. М. і паказаць яго яна ня можа.

Тым самым, - сцвярджае Лявон Карповіч, - парушаны мае правы, якія зацверджаны ў Артыкуле 37 ч. 6 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь: “Сябра камісіі мае права: знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі камісіі, у склад якой ён уваходзіць…”.

Спадар Карповіч просіць забяспечыць працу ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лунненскага выбарчага участка №19 згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров