Берасцейская «Заря» адмаўляецца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага

Прэсавая служба БХД

У парушэнне заканадаўства галоўны рэдактар выдання заявіў, што без ягоных купюр праграма не выйдзе ў друк.

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага Зміцер Шурхай аддаў выбарчую праграму кандыдата ў рэдакцыю, адкуль на наступны дзень яму патэлефанавалі і выклікалі на сустрэчу. Рэдактар Берасцейскай абласной газеты “Заря” Аляксандр Іваноў паказаў Шурхаю пакрэслены варыянт праграмы і сказаў, што без гэтых правак матэрыял не выйдзе ў друк. У прыватнасці, Іваноў выкрэсліў з праграмы абзац пра наступствы Чарнобыля, сказ пра “раённую і абласную мафію”, а таксама сказ з заклікам людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня.

Рэдактар “Зари” абавязаны надрукаваць выбарчую праграму ў тым выглядзе, у якім мы яе падалі. Для нас прынцыпова пакінуць кожнае слова ў гэтай праграме. Таму я падаў скаргу ў Берасцейскую абласную выбарчую камісію, а калі станоўчага адказу мы адтуль не атрымаем – мы пададзім скаргу ў пракуратуру”, - адзначыў Зміцер Шурхай.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров