Міліцыя патрабуе тлумачэнняў ад актывістаў Рымашэўскага

Радыё "Свабода"

6 снежня раніцай каля восьмай гадзіны ўчастковы міліцыянт прыйшоў на кватэру Алены Давідовіч, актывісткі штабу Віталя Рымашэўскага, з патрабаваннем, каб тая пісьмова патлумачыла — хто і адкуль даставіў для іх агітацыйныя матэрыялы за кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, якія яна з сваім сябрамі расклейвала ў горадзе.

5 снежня, калі Алена Давідовіч разам з сябрамі расклейвала агітацыйныя плакаты ў краме будматэрыялаў, да іх пачала чапляцца адна з работніц крамы, папракаючы, што яны супраць цяперашняй улады. Пазней выклікала міліцыю.

Міліцыянты ўзялі ў Алены Давідовіч пісьмовыя тлумачэнні і, пераканаўшыся, што тая вывешвае агітацыйныя матэрыялы ў месцах, вызначаных райвыканкамам, адпусцілі яе.

6-га снежня з самай раніцы, са слоў Алены Давідовіч, да яе на кватэру прыйшоў участковы міліцыянт, які запатрабаваў даць новыя тлумачэньні — хто і адкуль дастаўляе агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага ў Масты.

Алена Давідовіч адмовілася даваць новыя тлумачэнні, спаслаўшыся на тое, што зрабіла ўжо гэта ўчора.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров