У Слоніме нахабна адмаўляюцца вывешваць плакаты Рымашэўскага

Прэсавая служба БХД

Кіраўніцтва некалькіх слонімскіх установаў, дзе згодна з рашэннем мясцовага гарвыканкама вызначана месца для агітацыі кандыдатаў у прэзідэнты, у нахабнай форме адмовілася даць дазвол на вывешванне плакатаў Віталя Рымашэўскага.

Як распавёў сябра ініцыўнай групы Віталя Рымашэўскага ў Слоніме Барыс Кучынскі, сёння каля 11.30 ён прыйшоў на камвольна-прадзільную фабрыку з плакатамі кандыдата ў прэзідэнты ад БХД. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Аляксандр Мірунц у адказ на просьбу развесіць плакаты, загадаў “кінуць іх у нейкі кут”, а калі Кучынскі патрабаваў працягнуць размову з ім афіцыйна ў кабінеце, яго “схапілі за руку і пачалі выпіхваць з тэрыторыі фабрыкі” .

“Мірунц паводзіў сабе вельмі нахабна ў адносінах да мяне”, - адзначыў спадар Кучынскі.

Аналагічныя выпадкі адбыліся сёння таксама на Слонімскім электравузлы сувязі і на мясцовым вакзале. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікам гэтых установаў сябры ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага паказвалі газету з рашэннем гарвыканкама, агітацыйныя плакаты вешаць там адмовіліся “да ўзгаднення з мясцовымі ўладамі”.

З нагоды гэтых выпадкаў БХД рыхтуе скаргу ў ЦВК.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров