У Віцебску не пускаюць на сустрэчу з кандыдатам

Прэсавая служба БХД

Кіраўнік Віцебскай абласной тэлерадыёкампаніі даў дазвол на правядзенне сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім, але забараніў сваім супрацоўнікам прыходзіць на яе.

30 лістапада сябра БХД Алена Шабуня падала заяўку на правядзенне сустрэчы Віталя Рымашэўскага з супрацоўнікамі Віцебскай абласной тэлерадыёкампаніі. Кіраўнік установы Анатоль Камовіч даў дазвол. Сустрэча павінна адбыцца 8 снежня ў 10.00. Аднак, як стала вядома актывістцы БХД, сваім супрацоўнікам Камовіч забараніў прыходзіць на сустрэчу, а тым, хто прыйдзе – прыгразіў фінансавай карай. У асабістай размове з Аленай Шабуняй Камовіч умоўна пацвердзіў сваю забарону.

У адказ на маё пытанне, ці будуць людзі на сустрэчы, Камовіч адказаў: Не. Калі я запытала: Чаму? Ён сказаў, што гэта працоўны час, і яны павінны працаваць, а не “сланяцца, - распавядае Алена Шабуня. – Такім чыным ён сябе выдаў, бо мог бы проста сказаць: не ведаю, хто захоча, той прыйдзе. А зараз, калі на сустрэчы не будзе людзей, нам будзе дакладна вядома, што гэта быў загад кіраўніцтва”.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров