Прымусовыя галасаванні ў БДУ

Прэсавая служба Маладога Фронту

Адміністрацыя Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсіэту настойліва просіць студэнтаў галасаваць датэрмінова.

Асаблівую ўвагу дэкантаты БДУ надаюць студэнтаў, якія жывуць у інтэрнэтах.

У інтэрнаце №11 БДУ студэнтаў заклікаюць галасаваць у першы дзень датэрміновага галасаваньня, у выпадку непадпарадкаваньня адміністрацыя пагражае незасяленьнем у наступным годзе. Студэнтам юрыдычнага факультэту паведамілі, што сьпіс навучэнцаў, якія не прагаласавалі датэрмінова, будзе пададзены намесьніку дэкана Шыдлоўскаму А.В.

На ўсіх факультэтах дэканы праводзяць сустрэчы з курсамі. Схема простая: У панядзелак на павестцы дня дэкана можа быць гутаркі з трэцім і першым курсамі, у аўторак дэканат ажыцьцяўляе прафіляктыную гутарку з чацьвёртым і другім. Тэндэнцыя назіраецца на як на гуманітарных, так і на матэматычных факультэтах БДУ. На цяперашні момант пакуль ня ўсе курсы мелі сустрэчы з дэканамі або намесьнікамі. Як паведамілі прэс-службе МФ студэнты БДУ і старасты, якія падзяляюць маладафронтаўскія ідэі, да канца тыдня будзе 'апрацаваны' кожны курс.

Намесьнік дэкана факультэту філязофіі і сацыяльных навук Аляксандар Бобр, напрыклад, правеў сустрэчу з старастамі, на якой паставіў задачу забясьпечыць 70% датэрміновага галасаваньня сярод студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах.

На мінулых тыднях старасты і навуковы савет БДУ прысутнічаў на нарадзе з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам, які таксама вёў размову пра выбары. Прэсавая служба унівэрсытэта адмаўляецца камэнтаваць ціск на студэнтаў і прымусовае датэрміновае галасаваньня сярод навучэнцаў.

У дзеяньнях дэканатаў часьцяком прасочваецца савецкая мэнтальнасьць. У прамовах прадстаўнікі дэканатаў зазначаюць, што мусяць прытрымлівацца дзяржаўнае палітыкі й выконваць загады зьверху, бо унівэрсытэт, мейсца працы і вучобы, зьяўляецца дзяржаўнай установаю.

Адміністрацыя БДУ звычайна не агітуе за канкрэтнага кандыдата. Відаць, агалоска дзеяньняў рэктара БДУІР паўплывала на адміністрацыю. Аднак на сустрэчах са студэнтамі дэканы часьцяком зьневажаюць дзеяньні апазыцыйных прэтэндэнтаў на ролю прэзыдэнта. Многія прадстаўнікі дэканатаў перад студэнтамі прызнаюцца, што яны галасуюць за Аляксандра Лукашэнку.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров