Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты выгналі з участка

Радыё "Свабода"

Уладзімер Новікаў акрамя статусу даверанай асобы быў акрэдытаваны назіральнікам на выбарчым участку №152 Магілёва.

Гэтай акрэдытацыі яго пазбавілі за тое, што ён падышоў да стала, за якім засядала ўчастковая камісія, і паспрабаваў дапамагчы вырашыць праблему зь якой сутыкнулася выбарніца сталага веку:

Новікаў: “Гэтая жанчына забылася паставіць галачку ў бюлетэні і кінула яго ў скрыню для галасаваньня. У сяброў камісіі запыталася, што ёй цяпер рабіць. Расстроілася. Я тады падышоў да стала і сказаў, што тут праблемаў няма. Трэба проста прыняць камісіяй адмысловая рашэньне на гэты конт. Калі прыйшла старшыня камісіі, то адразу ж запыталася ў мяне ці падыходзіў я да стала. Я адказаў, што падыходзіў. Тады яна заявіла, што пазбаўляе мяне акрэдытацыі. Тое, што я давераная асоба старшыня камісіі ведае, я прад’яўляў ёй пасьведчаньне. На мой пратэст яна не адрэагавала”.

Як сьцьвярджае Уладзімер Новікаў, ён спрабаваў пазьней патрапіць на ўчастак, бо меркаваў, што старшыня камісіі супакоілася, і канфлікт вычарпаў сябе. Таго аднак не адбылося. Яму забаранілі знаходзіцца нават у школе №17, у якой разьмешчаны ўчастак.

поделиться

Новости по теме

    У Гарадку адмовілі ў праве назірання

    Назіральнік, праваабаронца Леанід Гаравы падаў у суд іск на старшыню Гагарынскай выбарчай камісіі Вячэслава Грыбанава, які адмаўляе ў праве на назіранне на падставе версіі аб надзвычайным здарэнні, якое можа адбыцца.подробности

Новости партнёров