Створаныя фальшывыя версіі незалежных сайтаў

"Наша Ніва"

Як стала вядома «Салідарнасці «, 19–20 снежня супраць незалежных навінавых інтэрнэт-рэсурсаў плануецца прымяніць новую тэхналогію.

У сеціве невядомымі створаныя копіі шэрагу сайтаў: «Хартыі», «Беларускага партызана», «Еўрапейскага радыё для Беларусі «, «Салідарнасці». Да прыкладу, падробленая «НН"знаходзіцца па адрасе nnby.in. Вонкава копія цалкам нагадвае арыгінал. Вось толькі навіны там размешчаныя заўчорашнія.

Мяркуючы па ўсім, у гадзіну «Х», плануецца перанакіроўваць беларускіх наведнікаў незалежных сайтаў на копіі-фальшыўкі. Як адзначае electroname.com, гэта лёгка зрабіць з дапамогай мадыфікацыі ДНС, што цалкам магчыма на ўзроўні «Белтэлекаму».

Будзьце пільныя!

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров