Луна: Першае паседжанне камісіі і першыя парушэнні

Пресс-служба кампании "За справедливые выборы 2010"

Актывіст грамадзянскай кампаніі “За справядлівыя выбары 2010” з Луны, сябра участковай камісіі Луненскага выбарчага участка №19 Лявон Карповіч (Гарадзенская вобласць) фіксуе і абскарджвае парушэнні, здзейсненыя падчас паседжання мясцовай выбарчай камісіі.

Вось як Лявон Карповіч апісвае першае паседжанне участковай камісіі Луненскага выбарчага участка №19, якое абдылося 5 лістапада ў будынку сельскага Савета.

Распачала паседжанне старшыня Луненскага сельскага Савета Ніна Воран. Яна палічыла прысутных (іх аказалася 17 з 19 патрэбных) і сказала, што паседжанне правамоцнае і яго можна пачынаць. Усё, як звычайна. Незвычайнай была прысутнасць сярод членаў камісіі дэмакратычнага актывіста Лявона Карповіча.

Далей Ніна Воран зачытала артыкул 44 Выбарчага кодэксу ( Полномочия участковой комиссии…) и сказала, што “по рекомендации Мостовского райисполкома и Мостовского Совета депутатов, а также лично его председателя Табола Валерия Ивановича я предлагаю избрать председателем Лунненской участковой комиссии №19 Виктора Мечиславовича Черника”.

Я лічу гэта прамым парушэннем артыкула 11 ч.3 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дзе напісана: “Комиссии при проведении и подготовке выборов…. в пределах своих полномочий независимы от государственных органов и не связаны решениями политических партий и других общественных объединений”.

Агучаныя Нінай Воран “рекомендации” з’яўляюцца выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурса і ціскам на членаў камісіі. Любы, хто асмеліўся б прагаласаваць супраць ці, нават, устрымаўся, аўтаматычна запісаў бы сябе ў праціўнікаў улады, значыць у апазіцыю і ў “ворагі народа”. Тым самым падвяргаў бы пагрозе сваё службовае і сацыяльнае становішча. Такім чынам першае паседжанне участковай камісіі Луннескага выбарчага участка №19 пачалося з першага парушэння Выбарчага кодэксу РБ.

Пасля “рекомендаций” Ніны Воран слова папрасіў Лявон Карповіч і сказаў наступнае: “Кіраўнік Дзяржавы неаднаразова казаў, то асабіста зацікаўлены ў правядзенні празрыстых, публічных і дэмакратычных выбараў. Цяперашні склад Луненскай участковай камісіі амаль поўнасцю супадае па складзе са складам камісій на папярэдніх выбарах, якія не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю. У выніку адзіны парламент, які не з’яўляецца сябрам Савета Еўропы - гэта беларускі. Я быў назіральнікам на Луненскім выбарчым участку падчас парламентцкіх выбараў, штодзённа назіраў парушэнні Выбарчага кодэксу, аб чым пісаў заявы і складаў пратаколы. Таму нелагічна старшынёй камісіі выбірать таго самага старшыню, які заваліў усе папярэднія выбары.

Я прапаную выбраць старшынёй Лявона Карповіча, які неаднаразова быў старшынёй ВК у часы Савецкага Саюза, неаднаразова быў назіральнікам на выбарах рознага рангу і ведае Выбарчы кодэкс. Акрамя таго, на яго нельга націснуць, выкарыстоваючы службовае становішча, бо я ўжо на пенсіі. А Віктар Чэрнік вельмі заняты працай як дырэктар школы і навошта яго адрываць ад дзяцей і настаўнікаў? Прапаную таксама на адным з наступных паседжанняў разгледзець пытанне аб магчымых парушэннях Выбарчага кодэкса і адказнасць сяброў камісіі за парушэнні.

На галасаванне паставілі дзве кандыдатуры. Вынік: за Віктара Чэрніка-16, за Лявона Карповіча - 1, ён сам.
Слова ўзяў абраны старшыня Віктар Чэрнік, які падзякаваў за абранне і сказаў, што ў яго хопіць розуму, здольнасцей і часу, каб справіцца з абавязкамі і старшыні і дырэктара. Далей Віктар Чэрнік сказаў, што выбары будуць праведзены таксама, як папярэднія і “мы после выборов сможем ходить с высоко поднятой головой”
.

Па выніках гэтага паседжання спадар Карповіч падаў скаргу ў Мастоўскую раённую камісію па выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пералічэннем усіх парушэнняў ВК.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров