Славамір Адамовіч вяртаецца на радзіму

TUT.BY
31 мая 2009, 01:39
Беларускі паэт Славамір Адамовіч, які ў 2002 з'ехаў у Нарвегію, плануе вярнуцца дадому. Пра гэта сам паэт паведаміў "Еўрарадыё". МЗС Беларусі ў адказ на запыт Адамовіча параіў яму звярнуцца ў амбасаду:

"Для атрымання дакумента на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь - пасведчання на вяртанне ў Беларусь, Вам неабходна звярнуцца ў замежнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Бліжэйшае - Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя”.

Славамір Адамовіч днямі падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне праязнога дакументу для вяртання ў Беларусь.

Нагадаем, Славамір Адамовіч - паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш "Забі прэзідэнта". А ў 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію, дзе атрымаў гуманітарны прытулак. Цяпер жыве на поўначы Нарвегіі ў гарадку Буда.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Славамір Адамовіч вяртаецца на радзіму