Чарговая забарона. У Менску адменены канцэрт гурту “Фіолет“

Tuzin.fm
7 мая 2014, 13:02
Менскія ўлады адмовілі ў выдачы гастрольнага пасьведчаньня арганізатарам канцэрту гурта "Фіолет" з Украіны.

Выступ украінцаў меўся прайсьці ў межах туру ў падтрымку новага альбому "Вігвам". Мерапрыемства плянавалася правесьці 17 траўня ў клюбе Loft. Арганізатары дамовіліся з гуртом, пляцоўкаю ды падалі заяву на гастрольнае пасьведчаньне ў Менгарвыканкам. Аднак, чыноўнікі адмовілі ў правядзеньні канцэрту на падставе таго, што канцэрт анансаваўся ў СМІ да атрыманьня дазволу. "Я зьдзіўлены, бо ня раз прывозіў "Фіолет" і сольны праект вакаліста гурта Колоса ў Менск, і праблем ніколі не было. Калі падавалі гастрольку, у "адным акне" вельмі ветліва паставіліся да мяне і нават думак не было, што могуць ня даць дазвол. А ня далі яе нібыта, бо інфармацыю пра канцэрт знайшлі на Яндэксе. Але гэты рэсурс не зьяўляецца СМІ", - мяркуе арганізатар канцэрту Алесь Сьнег.


Гурт "Фіолет" упершыню выступіў у Беларусі ў 2011 на ўзнагароджаньні найлепшых песень сэзону па вэрсіі Tuzin.fm. Тады беларускамоўны сьпеў украінцаў твор "Мейсца пакуты" на словы Янкі Маўзэра ўвайшоў у лік галоўных гітоў году. "Пасьля першага выступу ў нас тут зьявілася свая аўдыторыя, няхай сабе пакуль і ня вельмі вялікая. Зь беларускімі слухачамі мы спрабуем падтрымліваць адносіны ўвесь час", - сказаў у адным з інтэрвію "Тузіну Гітоў" лідэр гурту Сяргей "Колос" Мартынюк. Летась ён запісаў сумесную песьню з Палінай Рэспублікай. Музыка таксама выступае ў якасьці арганізатара канцэртаў у сябе на Радзіме ды запрашае з выступамі ва Ўкраіну ў тым ліку беларускіх выканаўцаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Чарговая забарона. У Менску адменены канцэрт гурту “Фіолет“