30 Seconds to Mars папрасілі рэклямаваць канцэрт у Менску па-беларуску

tuzin.fm
15 октября 2014, 16:32
Амэрыканскі рок-гурт увойдзе ў гісторыю айчыннага шоў-бізнэсу як першая каманда міжнароднага маштабу, якая высунула патрабаваньне анансаваць іх выступ на беларускай мове.

«Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой просьбай, але яна нам спадабалася», — кажа арганізатар канцэрту Павал Багдановіч з агенцтва «Канцэртхолгруп». У 30 Seconds to Mars у патрабаваньнях ёсьць пункт, датычны таго, што афішы іх канцэртаў павінны быць надрукаваныя на нацыянальнай мове той краіны, куды яны прыяжджаюць. Такім чынам, гурт Джарэда і Шэнана Лета прадставіць у Менску праграму пад назвай «Каханьне + палкасьць». Канцэрт заплянаваны ў «Чыжоўка-Арэне» на 4 красавіка 2015 году.

30 Seconds to Mars лічыцца адным з самых гастралюючых калектываў у сьвеце і зьбірае аншлягі на ўсіх кантынэнах. Гурт нават уключаны ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» за тое, што ў межах свайго туру ў падтрымку альбому «This Is War» далі больш за 300 канцэртаў.

Квіткі на іх менскі канцэрт будуць прадавацца з 16 кастрычніка праз сайт і касы Kvitki.by, а таксама ў офісе арганізатараў на вул. К. Маркса, 25, офіс 10. Кошт пачынаецца ад 350 000 руб.


Упершыню 30 Seconds to Mars выступілі ў Менску 4 лістапада 2011. Відэа агенцтва БелТА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ 30 Seconds to Mars папрасілі рэклямаваць канцэрт у Менску па-беларуску