Сёння Дзяды - старадаўняе свята памінання продкаў

Еўрарадыё
2 ноября 2016, 10:31
Сёння, 2 лістапада, адзначаюцца Дзяды — дзень памінання продкаў. Здаўна лічылася, што памерлыя продкі ператвараюцца ў духаў, якіх трэба задобрыць, каб яны станоўча ўплывалі на жывых. На Дзяды прынята прыходзіць да месцаў пахавання сваякоў, прыбіраць магілы, а таксама ладзіць вячэру ў памяць родзічаў.

Восеньскія Дзяды маюць шмат агульных рысаў з вясновым святам Радаўніцы. Аднак у гэты дзень з’яўляецца нагода не толькі адведаць магілы продкаў і памянуць спачылых прадстаўнікоў свайго роду, але і падвесці вынікі адыходзячага года і задумацца над сэнсам уласнага жыцця.

Для дэмакратычнай грамадскасці Беларусі Дзяды таксама сталі днём ушанавання памяці загінулых ад сталінскіх рэпрэсіяў: у 1937 годзе перад гэтым святам былі расстраляныя амаль 130 прадстаўнікоў інтэлектуальнай беларускай эліты. У канцы 1980-х гадоў з’явілася традыцыя ладзіць на Дзяды шэсце ва ўрочышча Курапаты пад Мінскам, месца масавага пахавання рэпрэсаваных. Сёлета Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ зладзіла такое шэсце 30 кастрычніка. Акцыя была санкцыянаваная ўладамі і прайшла без затрыманняў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ