Беларускія літаратары агаліліся

У праграме прэзентацыі каляндара, што пройдзе 19 чэрвеня ў 18:00 у сталічным бар-клубе “6А” - дзявочы слэм, эратычны аукцыён, паэтычнае караоке.

Каляндар "Канец словаў" — прэцэдэнт комплекснай прамоцыі беларускай літаратуры праз аранжыроўку актуальных тэкстаў гламурным візуальным шэрагам з элемэнтамі ню.

"Канец словаў" можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, перспэктыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.

Фатографы арт-календару: Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі.

У праекце ўзялі ўдзел Віктар Шалкевіч, Віталь Рыжкоў, Юрась Барысевіч, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Івашчанка, Андрэй Такінданг, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Адамовіч,
Усевалад Сцебурака, Ілля Сін, Лявон Вольскі
і Валянцін Акудовіч.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Беларускія літаратары агаліліся