“Я прыду за табой у аўгусце“: выйшла кніга на трасянцы

Рэгіянальная газета
29 октября 2018, 08:53
Фота: t.me/bellitra
Днямі выйшла першая кніга на трасянцы. Твор называецца "Я прыду за табой у аўгусце". Яе аўтар - Каміла Цень. Маладзечанец Уладзімір Садоўскі ўжо напісаў на кнігу рэцэнзію. Чытайце і натхняйцеся.

Уладзімір Садоўскі:

«Атвлекіцесь ат элітарнай ліцературы, гаспада, я знайшоў для вас хіт — сацыяльна-бытавы дэтэкціў «Я прыду за табой у аўгусце» Камілы Цень.

Кніга напісана на чыстай трасянцы, нават я так не магу пісаць, бо праскаківают ліцературна-нармаціўныя словы. Сюжэт просты як пяць дэнамініраваных капеяк: у адзін не очэнь прэкрасны дзень кантарлёр мінсктранса Зінаіда Юр’еўна абнаружывает у тралейбусе труп мужчыны. Прыбыўшая на месца міліцыя рэшает, што прычына смерці прастая бытавуха — напіўся, паваліўся, сеў у тралейбус і забіўся, але Юр’еўна так не думает, ана начынает собственнае расследаваніе і па ходу цекста раскручывает складаны клубок прычынна-следственных связей, прывёўшых да смерці пасажыра

Можэт как дэтэкціў кніга і не блешчыт, няма крутых сюжэтных хадоў і глаўны падазрэваемы хоць і не так ачэвідзен, але ўсё-ткі не вызывает удзіўленія. Усю цікавасць да кнігі цягнет на сваіх хрупкіх плячах глаўны персанаж — кантралёрша Зінаіда Юр’еўна. Чытаючы кнігу чытацель как бы пагружаецца ва ўнутраны мір мыслей звычайнай рабочай жэншчыны з Завадскога раёна сталіцы і відзіт праісхадзяшчае яе простым, але ат этава не менее острым узглядам. Безуслоўна, гэты вобраз глаўная фішка дэтэкціва.

Кніга небальшая і пры жэланіі чытаецца за адзін прысест, таксама трэба сказаць, што кніга пакуда што сушчэствует толька в электроннам відзе»


Пачытаць урыўкі з кнігі можна на сайце kniharnia.by: главу першую і главу утарую.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ “Я прыду за табой у аўгусце“: выйшла кніга на трасянцы