“Рок-Каранацыю“ будзе весці Алесь Мухін

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
2 марта 2010, 16:35
Заснавальнік "Что? Где? Когда? В Беларуси" Алесь Мухін выявіўся вялікім прыхільнікам беларускага року. Вядомы інтэлектуал разам са знаўцамі айчыннай музыкі ўвайшоў у журы ўзнагародаў "Рок-Каранацыі". Мяркуецца, што менавіта ён і будзе весці цырымонію 4 сакавіка. У гэты дзень на сцэну мінскага клуба "Рэактар" выйдуць такія гурты, як "Крама", Neuro Dubel, The Toobes і "Ляпіс Трубяцкой".

Сёлетняя "Рок-Каранацыя" праходзіць ужо ў 14 раз. Летась цырымонія праходзіла ўпершыню не ў сталіцы, а ў Маладзечна, ды яшчэ ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра. Сёлета ўзнагароды ўпершыню будуць уручаць у клубнай абстаноўцы. Кожную цырымонію, як правіла, суправаджае скандал – ці то музыкі не прымаюць узнагароды, ці нехта з арганізатараў ці сябраў журы адмаўляецца ад далейшага ўдзелу.

І сёлета без скандалаў не абышлося. Высветлілася, што арганізатары частку ўзнагародаў вырашылі раздаць самі. У шасці намінацыях пераможцы былі вызначаныя без абмеркавання. "Гэта наша асабістая справа – што і каму даваць", - так патлумачылі публіцы сваю пазіцыю арганізатары прэміі. Такім чынам, вядома, што лепшым поп-рок праектам будзе прызнаны Open Space, рэп-праектам – "Нестандартны варыянт", а "Рок-Князёўнай" – вакалістка гурта Naka Наста Шпакоўская.

Зрэшты, у астатніх васьмі намінацыях пераможцаў вызначала журы, куды ўвайшлі такія асобы, як музыка Алег Хаменка, рэжысёр Сяргей Ісакаў і тэлевядучы Алесь Мухін. Мяркуецца, што заснавальнік "Что? Где? Когда? В Беларуси" і будзе весці цырымонію 4 сакавіка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ “Рок-Каранацыю“ будзе весці Алесь Мухін