На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца “Дні слушнай беларускай музыкі“ (відэа)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
16 марта 2010, 16:24
Цягам трох дзён на сцэну арт-клуба "44", што знаходзіцца непадалёк ад Майдана, выйдуць пяць айчынных гуртоў, які прадставяць беларускі джаз, этна-музыку і рок-н-рол.

Трохдзённым канцэртам ва ўкраінскай сталіцы вырашыў адзначыць сваю двухгадовую прысутнасць у беларускай тэлевізійнай прасторы расійскі тэлеканал A-One. "Мы вырашылі падрыхтаваць да свайго дня народзінаў экспартны праект і бліжэй пазнаёміць украінцаў з беларускай музыкай", - кажа дырэктар беларускага прадстаўніцтва A-One Алег Скарабагаты.

Галоўнай беларускай зоркай на фэсце "Дні слушнай беларускай музыкі" будзе фрык-кабарэ бэнд "Серебряная Свадьба". Кожны дзень гурт Светы Бень будзе прадстаўляць новую праграму і такім чынам возьме ўдзел у джазавым, фолькавым і рок-н-рольным днях. Гэтыя музыкі робяць кактэйль з самай разнастайнай музыкі – у іх можна ўгледзець французскі шансон, дыксіленд, кантры, лацінаамерыканскія рытмы ды народную музыку.

25 сакавіка сучасны беларускі джаз прадставіць таксама гурт Kusudama, што змешвае класічныя традыцыі з цяжкім гітарным рокам. 26-га ў этна-вечарыне сыграе адна з лепшых фолк-камандаў краіны - Osimira, а 27-га – прагучыць англійскамоўны рок-н-рол мінскага гатунку - Yellow Brick Road і The Toobes.

Арганізатары беларускіх музычных дзён у Кіеве кажуць, што хацелі б бачыць больш беларускамоўных камандаў. "Наш праект хутчэй сацыяльны, чым камерцыйны. На жаль, з прадстаўнікамі беларускамоўнай сцэны мы не заўжды знаходзім паразуменне, - тлумачыць прадзюсар Алег Ціханаў. – Вельмі часта яны хочуць ганарар, які невымяральны іх папулярнасці ў іншай краіне".

Беларускае прадстаўніцтва A-One плануе правесці падобны фэст з удзелам беларускіх музыкаў увесну ў Казані.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца “Дні слушнай беларускай музыкі“ (відэа)