Абвешчаны хэдлайнеры Be2gether 2010

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
19 марта 2010, 14:13
Сёлета 25-27 чэрвеня ля сценаў замку ў Нарвілішках, што на беларуска-літоўскай мяжы, па традыцыі выступяць сусветныя зоркі. Арганізатары абвесцілі ўжо спіс хэдлайнераў – імі будуць электра-поп праект з Аўстраліі Empire Of The Sun і брытанскі рок-гурт Skunk Anansie. Імёны выступоўцаў з Беларусі будуць абвешчаныя ў красавіку.

Сёлета арганізатары так і не дамагліся рэалізацыі сваіх планаў наконт таго, каб зрабіць фэстывальныя пляцоўкі па абодва бакі мяжы. Сцэна па-ранейшаму будзе месціцца ў некалькіх дзесятках метраў ад беларускай мяжы з літоўскага боку.

Цікавасць да фэсту Be2gether расце з кожным годам. Сёлета яшчэ да абвяшчэння хэдлайнераў першую партыю квіткоў коштам у 150 000 беларускіх рублей разабралі за некалькі гадзін. Цяпер квіткі можна набыць па 250 000, а бліжэй да фэсту іх кошт вырасце яшчэ.

Што да сусветнавядомых гасцей Be2gether 2010, то імі стануць аўстралійскія электра-поп зоркі Empire Of The Sun і брытанскі рок-гурт Skunk Anansie на чале з цёмнаскурай вакалісткай Скін. Каманда распалася ў 2001 годзе, але летась адрадзілася ізноў і цяпер збірае аншлагавыя шоў па ўсім свеце.

Таксама на фэсце можна будзе пачуць "Гайдамаки" з Украіны, WhoMadeWho з Даніі, Bauchklang з Аўстрыі, Casiokids з Нарвегіі, Silence Family з Літвы. Беларусь будзе прадстаўлена некалькімі гуртамі, але іх імёны будуць абвешчаныя ў красавіку.

Неўзабаве для нашых наведнікаў фэсту з’явіцца беларуская версія сайта www.b2g.lt.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Абвешчаны хэдлайнеры Be2gether 2010