У Мінску пройдзе “Першая народная дыскатэка“

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
24 мая 2010, 16:58
У апошні дзень вясны ў Мінску будуць танцы. Пад беларускамоўныя песні. Арганізатары заяўляюць, што на "Першай народнай дыскатэцы" не знойдзецца месца Саладуху і Хлястову, затое ўсю ноч будуць гучаць Памідораў і Вольскі. У далейшых планах – зрабіць караоке-вечарыну, каб усе ахвочыя маглі і паспяваць свае ўлюбёныя песні.

"Першая народная дыскатэка" пройдзе 31 мая ў мінскім клубе "Рэактар", як працяг вялікага рок-канцэрта гурта Sciana. "Унікальнасць нашай дыскатэкі ў тым, што ўпершыню ў адным з галоўных клубаў Беларусі цэлую ноч будзе гучаць толькі музыка беларускіх гуртоў, праектаў і выканаўцаў. Але Саладухі, Хлястова і Гюнэш не будзе", - заяўляе адзін з арганізатараў вечарыны Павел Белавус.

Дзеля прыцягнення людзей, арганізатары выставілі даволі сімвалічны кошт на ўваход – 10 000 рублей.

Арганізатар канцэртаў Віталь Супрановіч кажа, што ідэя беларускамоўнай дыскатэкі даўно лунала ў паветры і прыйшоў час яе рэалізаваць. "Калі такая форма адпачынку знойдзе водгук, такія вечарыны могуць стаць рэгулярнымі", - кажа прадзюсар. Сярод ідэяў у будучыні – стварыць беларускае караоке, каб людзі маглі не толькі патанчыць, але і паспрабаваць выканаць свае любімыя песні.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ У Мінску пройдзе “Першая народная дыскатэка“