Астаповіч просіць Лукашэнку зняць міністра Латушку

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
5 августа 2010, 12:10
Беларускае таварыства аховы помнікаў просіць Аляксандра Лукашэнку зняць з пасады міністра культуры Паўла Латушку. Кіраўнік таварыства Антон Астаповіч тлумачыць гэты крок тым, што міністэрства так нічога і не зрабіла ў справе аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей за апошні час.

"У звароце да Аляксандра Лукашэнкі мы вырашылі узняць пытанне пра адпаведнасць пасадзе дзеючага міністра культуры", - кажа Антон Астаповіч, які узначальвае Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Мэта такога звароту – прастымуляваць працу міністэрства, якое, на думку сябраў таварыства, толькі дэкларуе, але ніякіх канкрэтных крокаў у справе абароны гісторыка-культурных каштоўнасцей не робіць. "Латушка сябе пазіцыянуе, як "шчыры беларус", але на практыцы нічога не адбываецца. Наадварот – становіцца толькі горш. Апошні прыклад – пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці адміністрацыйнага будынка першай мінскай электрастанцыі па адрасе праспект Незалежнасці, 32а. Ідзе зачыстка тэрыторыі пад будаўніцтва комплекса "Кемпінскі", - кажа Астаповіч. Ён заўважае, што дамагаўся сустрэчы з Латушкам, але так і не здолеў да яго трапіць, прасядзеўшы некалькі гадзін у прыёмнай.

У лісце да Аляксандра Лукашэнкі ад беларускага таварыства аховы помнікаў будуць пазначаныя ўсе парушэнні і незаконныя ўзгадненні, дадзеныя Міністэрствам культуры за апошні час.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Астаповіч просіць Лукашэнку зняць міністра Латушку