«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
7 сентября 2010, 13:23
Хакейная каманда "Дынама-Мінск" вырашыла правесці рэбрэндынг, абнавіць склад гульцоў і змяніць свой лагатып з гімнам. Новы гімн стварылі Алесь Камоцкі і гурт "Палац". Кіраўніцтва клуба было расчулена спевам і падаравала музыкантам клюшку з аўтографам Андрэя Мезіна.

Лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка распавядае, што кіраўніцтва хакейнага клуба пажадала, каб новы гімн быў запісаны з традыцыйнымі беларускімі інструментамі і на беларускай мове. Прэм’ера песні адбылася ў "Мінск-арэне" у прысутнасці васьмі тысячаў гледачоў. Заўзятары клубу адразу падхапілі словы Алеся Камоцкага: "Бела-сіні наш сцяг, гонар клубу за ім//Мы не дома, не ў гасцях перамогі не аддазім…".

Пасля Алега Хаменку запрасілі на хакейную пляцоўку, каб выканаць некалькі кідкоў з цэнтру. "Праўда, трапіў у браму толькі з трэцяга разу. Клюшка не на маю руку была", - распавядае лідэр "Палацу".

Гэта не першы плён супрацоўніцтва спартыўных клубаў з рок-гуртамі. Раней ХК "Дынама-Мінск" выкарыстоўваў ў сваім роліку песню гурта "Крама" – "Бяжы, хлопец" (праўда, без згоды аўтараў), а гурт "Ляпіс Трубяцкой" запісаў гімн футбольнаму клубу "Дынама-Мінск".

«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

«Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота

Фота hcdinamo.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ «Палац» і Камоцкі напісалі гімн «Дынама-Мінск» - фота