Аляксей Хлястоў увайшоў у каманду «Ў»

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
20 сентября 2010, 19:03
Да праекта Рамана Арлова "У нескладовае" далучыліся новыя ўдзельнікі, сярод іх поп-спявак Аляксей Хлястоў і лідэр J:Морс Уладзімір Пугач. Такім чынам, колькасць вакалістаў гурта ўжо перасягнула дзесятак.

Пасля сыходу з гурта J:Морс Раман Арлоў вырашыў стварыць новы праект і сабраць беларускую музычную "каманду мары". У склад гурта "У нескладовае" увайшлі такія музыкі, як Аляксандр Памідораў, Аляксей Стокс, Алег Хаменка, Віталь Артыст, Ганна Хітрык, Яўген Чалышаў, Віктар Рудэнка…Толькі што Раман дамовіўся пра ўдзел у праекце з Аляксеем Хлястовым і Вадзімам Касалапавым. Згоду даў і лідэр J:Морс Уладзімір Пугач.

Такую шматлікасць вядомых асобаў Раман тлумачыць тым, што яго праект – рознастылёвы, таму вымагае персанальнага падыходу да кожнай песні.
У гэтым прадзюсар і музыкант бачыць адрозненне ад "Крамбамбулі", у якой таксама ўдзельнічала нямала запрошаных зорак: "У нас супраца залежыць найперш не ад сяброўскіх адносінаў, а ад кантэксту канкрэтнага твору".

Праект "У нескладовае" пазмагаўся ўжо ў межах праекту "Зорны рынг" з поп-зоркай Ані Лорак, а таксама прадставіў свой першы відэаролік у сеціве. "Задума яго ў тым, што адметная літара беларускага алфавіту жыве сваім жыццём у сучаснай расійскай сталіцы", - так Раман Арлоў тлумачыць ідэю кліпа, знятага Мікалаем Батвіннікам. Адна з мэтаў праекту – прасоўваць беларускамоўную музыку ў расійскую інфармацыйную прастору.

Вялікая прэзентацыя праекту "У нескладовае" запланаваная ў Мінску 29-га кастрычніка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Аляксей Хлястоў увайшоў у каманду «Ў»