Перад канцэртамі якіх беларускіх выканаўцаў гледачы пытаюць лішні квіток?

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
1 ноября 2010, 10:20
Няшмат беларускіх камандаў могуць пахваліцца перыядычнымі аншлагавымі канцэртамі ў вялікіх залях. Тым больш рэдкая сітуацыя, калі музыканты вырашаюць даць за адным сольным канцэртам адразу другі.

Гурт БЕЗ БИЛЕТА паглядзеўшы на тое, як прадаюцца квіткі на іх канцэрт у КЗ "Мінск", вырашыў зладзіць пасля яго яшчэ адзін выступ – у клубе "Рэактар".

"Квіткі на канцэрт гурта 7 лістапада ў вялікай зале КЗ "Мінск" былі раскупленыя за 10 дзён да пачатку, таму было вырашана зрабіць дадатковы канцэрт 13-га лістапада", - кажа піар-менеджэр гурта Віктар Пазнякоў. Лідэр гурта Віталь Артыст дадае, што калі і на гэты канцэрт раскупяць усе квіткі, музыканты абавязкова дадуць і трэці выступ. Паралельна з Артыстам да свайго сольнага канцэрту рыхтуецца і яго жонка – Таццяна Кушнер, якая летась запісала свой дэбютны альбом "Mannequin". Альбом прыязна сустрэлі крытыкі. Таццяна пачне з малой залі КЗ "Мінск" 12 снежня, але мае патэнцыял, каб увайсці ў шэрагі самых запатрабаваных артыстаў краіны.

Спіс беларускіх камандаў, якія пастаянна збіраюць аншлагі на сваіх канцэртах, не вельмі вялікі. Такой любоўю публікі заўжды магла пахваліцца група N.R.M., якая ў апошнія гады актыўна не выступае. Стабільна збіраюць залы J:Морс, "Серебряная свадьба", Neuro Dubel. У сувязі з аднаўленнем сёлета сваёй дзейнасці да іх далучыліся і метал-зоркі Gods Tower, ну а найбольшую ўвагу беларускіх слухачоў з айчынных выканаўцаў прыцягвае "Ляпіс Трубяцкой", які можа сабраць на сваім канцэрце да пяці тысячаў чалавек. Прадстаўнікоў поп-музыкі ў гэтым спісе як не было, так і не прадбачыцца. Эстрадныя артысты нават не рызыкуюць ладзіць сольныя выступы, а тыя, хто ўсё ж наважваюцца - вымушаныя адмяняць свае выступы, як тое адбылося з некалькімі канцэртамі Паліны Смолавай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Перад канцэртамі якіх беларускіх выканаўцаў гледачы пытаюць лішні квіток?