Куллінковіч спеў пра Леніна і прысвяціў песню Бябеніну - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
4 ноября 2010, 13:15
Назва новага дыску гурта Neuro Dubel "Афтары правды" не мае ніякага дачынення да кампаніі "Гавары праўду". Больш за тое, Аляксандр Куллінковіч не даў згоду на тое, каб Някляеў выйшаў на сцэну у перыпынку канцэрта-прэзентацыі альбому 11-га лістапада.

Лідэр "дзюбелей", які заўжды меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, заявіў, што яго каманда не збіраецца выступаць у падтрымку кагосці з кандыдатаў: "Я асабіста магу выказацца, але наша каманда складаецца з шасці чалавек, кожны з іх мае сваё меркаванне. І пераконваць у чымсьці сваіх музыкантаў я не збіраюся". Дарэчы, калі праца над альбомам была практычна завершаная, Куллінковіч напісаў песню "Нельзя", якую прысвяціў добраму сябру гурта, журналісту Алегу Бябеніну.

На новым альбоме, якога прыхільнікі каманды чакалі тры гады, Neuro Dubel вяртаецца да сваіх вытокаў. "Нас яшчэ на пачатку 90-х звалі панкамі. З гэтым я ніколі не пагаджаўся, але цяпер магу сказаць - так, у новай праграме мы граем панк-рок".

Адной з самых моцных песень новага дыску лідэр Neuro Dubel лічыць кампазіцыю "Ленін". "Яна напісалася адразу ў двух варыянтах – па-руску і па-беларуску. У ёй распавядаецца пра добрае і пяшчотнае стаўленне да беларускіх ветэранаў", - прадстаўляе яе Кулінковіч.

Рэліз альбому "Афтары правды" запланаваны на 11-га лістапада. У гэты ж дзень у мінскім клубе "Рэактар" пройдзе вялікі сольны канцэрт гурта Neuro Dubel.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Куллінковіч спеў пра Леніна і прысвяціў песню Бябеніну - аўдыё