Славамір Адамовіч сустрэнецца з чытачамі

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
11 ноября 2010, 12:59
У час свайго чарговага вяртання ў Беларусь скандальны паэт вырашыў зладзіць творчую сустрэчу, каб пачытаць новыя вершы, распавесці пра сваё жыццё і адказаць на пытанні.

Аўтар верша "Убей президента" з’ехаў восем год таму ў Нарвегію, дзе хацеў атрымаць палітычны прытулак. У мінулым годзе ён прыняў рашэнне вярнуцца на Радзіму, але пасля зноў выправіўся ў Нарвегію. Праўда, як аказалася, ненадоўга. Паэт ізноў вярнуўся ў Мінск і задумаў правесці шэраг акцый, прычым па дазвол на іх правядзенне ён звярнуўся да старшыні Мінгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі.

"Я як беларускі нацыянальны пісьменнік/паэт не маю нармальнага доступу да сваіх слухачоў і чытачоў, а таму проста вымушаны шукаць нетрадыцыйныя шляхі, каб данесці да людзей сваё мастацкае слова. Адзін з такіх шляхоў я бачу ў арганізацыі штосуботніх паэтычных сустрэчаў у Мінску каля помніка Янку Купалу", -напісаў ён у заяве.

У чаканні адказу ад уладаў, Адамовіч правёў першае чытанне і вырашыў зрабіць, як ён кажа, "прамежкавы рывок" у выглядзе творчай сустрэчы, якая адбудзецца на сядзібе партыі БНФ 17-га лістапада.

Перформанс Славаміра Адамовіча "Зашыты рот":
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Славамір Адамовіч сустрэнецца з чытачамі