Myslovitz едзе ў Беларусь - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
11 ноября 2010, 13:33
Адна з вядучых рок-каманд Польшчы ўпершыню прыедзе ў Мінск з канцэртам. За арганізацыю іх выступа ўзяўся гітарыст N.R.M. і прадусар Піт Паўлаў.

"Мы запрасілі Myslovitz у Мінск, таму што гэта самы крэатыўны і ўплывовы польскі гурт на сёння, які праводзіць да ўсяго ўласны рок-фэст і істотна ўплывае на фармаванне музычнага густу ў сваёй краіне", - так патлумачыў музыкант і прадусар выбар выступоўцы.

Шырокую вядомасць гурт Myslovitz атрымаў пасля выдання свайго альбому "Miłość w czasach popkultury" у 1999 годзе, які разышоўся накладам у 150 тысячаў, а сінгл "Długość dźwięku samotności" стаў адным з галоўных польскіх рок-хітоў. Вядомасць гурта выйшла ўжо за межы Польшчы. У 2005 годзе гурт быў адзначаны прэміяй "Еўрапейскі прарыў" Еўракамісіі за альбом Korova Milky Bar, які стаў лідэрам продажаў у дзесяці новых краінах Еўрасаюза. Музыкі выдалі дыск у двух варыянтах – па-польску і па-ангельску. Узнагародзіла іх і польскае Міністэрства замежных спраў – за заслугі ў прамоцыі Польшчы за мяжой.

Канцэрт Myslovitz у Мінску 3 снежня ладзіцца пры падтрымцы Польскага інстытуту. Дзякуючы гэтаму квіткі на Myslovitz будуць каштаваць вельмі танна – 15 тысячаў рублёў, польскія грамадзяне і беларускія студэнты, што вывучаюць польскую мову, атрымаюць дадатковую зніжку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Myslovitz едзе ў Беларусь - відэа