Hair Peace Salon: Рукі прэч ад Тыбета

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
29 ноября 2010, 13:14
Музыканты вядомай мінскай індзі-рок каманды далі інтэрв’ю кітайскаму музычнаму часопісу "So rock! Magazine". Акрамя музычных пытанняў, журналісты цікавіліся ў беларускай каманды пра тое, чаму Беларусь – не Расія, чаму тут забараняюць Rammstein і як ставяцца да "каляровых рэвалюцый".

Музыканты Hair Peace Salon трапілі на старонкі кітайскай прэсы не зусім выпадкова. На іх канцэртах у Мінску можна сустрэць нямала замежных студэнтаў з Кітая, Японіі і Карэі. Справа ў тым, што бубнач гурта Уладзімір Агаян – вялікі прыхільнік усходняй культуры і цягам пяці год дапамагае арыентавацца маладзёнам, што прыязджаюць у Мінск з тых краёў. "Нямала з гэтых студэнтаў з дапамогай нашага бубнача прасякнуліся і нашай творчасцю, а па вяртанні на сваю Радзіму стварылі ў сваіх нацыянальных сацыяльных сетках старонкі пра наш гурт. Такім чынам намі і зацікавіліся кітайскія журналісты", - апавядае вакаліст каманды Алег Вяль.

Першае ж пытанне ад "So rock! Magazine" да беларускіх музыкаў тычылася зусім не творчых справаў. "Мы заўжды думалі, што Беларусь – гэта правінцыя Расіі, дзе жывуць адны белыя людзі. Аказваецца гэта не так, у чым жа розніца між Беларуссю і Расіяй?" - цікавіцца журналіст. Музыкі цягам інтэрв’ю даводзяць, што Беларусь – краіна, якая мае ўласную культуру, мае безліч музычных напрамкаў і мае што прапанаваць іншаму свету, праўда, вось пражыць ў Беларусі з музыкі амаль немагчыма, нават маючы прыхільнікаў.

Асобна "So rock!" цікавіла пытанне, чаму Rammstein у Беларусі лічаць "ворагамі народа". "Гэта цемрашальства мясцовых святошаў-ідэолагаў", - патлумачылі музыкі. Кітайцы пацікавіліся і стаўленнем да "каляровых" рэвалюцый, а таксама ці існуе туга па Савецкім Саюзе. "Рэвалюцыйныя лозунгі блізкія ўсім разумным людзям, але надта складаны пострэвалюцыйны перыяд, калі здараюцца расчараванні. А назад у СССР – не, дзякуй", - адказалі беларусы.

"Ваша краіна – сваеасаблівая, з задавальненнем туды прыедзем. Шчасця, радасці і дабрабыту… ну і рукі прэч ад Тыбета", - пажадалі прыканцы Hair Peace Salon.

Hair Peace Salon: Рукі прэч ад Тыбета

Цалкам інтэрв’ю Hair Peace Salon кітайскаму часопісу "So rock!" у перакладзе на беларускую мову можна прачытаць на "Тузіне Гітоў".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Hair Peace Salon: Рукі прэч ад Тыбета