Беларускія музыкі рыхтуюць саўндтрэк да Плошчы-2010

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

"Беларуcкія музыкі за права на выбар" пазіцыянуецца як зборнік незалежнай беларускай музыкі, яго рыхтуюць выдаўцы нашумелых у 2006 годзе "Песень свабоды".

Музычны зборнік павінны выйсці яшчэ да 19 снежня. Ініцыятарам яго выхаду стала грамадзянская кампанія ВыбіRight, якая такім чынам хоча даць адказ на музычныя праекты, што ладзяць улады. Сэнс праекту – паказаць, што творчыя асобы могуць рабіць выбар не толькі па ўказцы зверху.

"Сапраўдную музыку рэдка пачуеш на хвалях FM-станцыяў. Яна не прадстаўляе Беларусь на "еўравізіях", але менавіта "нефармат" уяўляе сабой голас жыцьця і мелодыю свабоды", - кажа натхняльнік праекту культуролаг Вацлаў Арэшка.

Паводле музычнага прадзюсара Віталя Супрановіча, які дапамагае грамадзянскай кампаніі ВыбіRight у падрыхтоўцы складанкі, пошук песняў да будучага дыска "За права на выбар" ужо сканчваецца, і хутка складанка пабачыць свет.

Падобны праект "Песні Свабоды" выйшаў у трох частках. Першую складанку, выкладзеную ў інтэрнэт напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў-2006, спампавалі больш за 50 000 разоў, а шэраг песняў з праекту сталі неафіцыйнымі гімнамі вясновых акцый пратэсту.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter