Рэпер Vinsent заклікаў паўстаць супраць «жахлівага Лу» - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
6 декабря 2010, 17:15
"Я веру, што народ паўстане супраць жахлівага Лу", - спявае надзея беларускай рэп-сцэны Вінсэнт у сваім новым інтэрнэт-сінгле. Выканаўца прызнаецца, што яму так закарцела выказаць сваю пазіцыю, што думка пра адлучэнне ад тэле- і радыёэфіраў зусім не спыніла.

Выканаўца Vinsent паспеў ужо зрабіць сабе імя ў беларускай рэп-музыцы. Ён дэбютаваў з альбомам "Пачатак" пры канцы 2009 году, лірычныя песні з якога ўзялі ў ратацыю шэраг беларускіх радыёстанцый. Дзякуючы відэароліку на песню "Восеньскі вальс" Vinsent трапіў і на тэлебачанне. Гэты кліп пэўны час знаходзіўся ў лідэрах праграмы "Утренняя почта" тэлекалу ОНТ, спевака пачалі запрашаць на тэле- і радыёэфіры. Але на пачатку снежня Vinsent вырашыў прадставіць зусім нерадыйны твор пад назвай "Веру". "Я веру, што мая краіна паўстане з кален, і прыйдзе дзень, калі настане час перамен", - з такіх словаў пачынаецца першы куплет.

"Я не баюся, што з-за гэтай песні буду выкрэслены з эфіру. Бо сапраўды веру, што сітуацыя зменіцца, і той эфір будзе выглядаць зусім па-іншаму", - прызнаецца выканаўца. Ён кажа, што прысутнасць кліпа ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання прынесла яму карысць, але ў дадзенай сітуацыі ён вырашыў гэтым ахвяраць. "Так, за гэты час сталі болей пазнаваць у твар, часцей пісаць, асабліва з правінцыі, калі мяне знаходзілі праз інтэрнэт пасля таго, як пабачылі па тэлебачанню. Але я не адчуваю, што загнаны ў нейкія ўмовы, як некаторыя прыдворныя музыкі, таму вольны выказваць сваю пазіцыю".

Vinsent мяркуе, што яго аўдыторыя – прагрэсіўная, таму ў любым разе яго знойдуць і пачуюць з дапамогай інтэрнэту. Ён пагадзіўся ўжо сваім спевам падтрымаць акцыю Някляева і Саннікава каля чыгуначнага вакзалу і не выключае таго, што заспявае 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Рэпер Vinsent заклікаў паўстаць супраць «жахлівага Лу» - аўдыё