Naka раіць прадстаўнікам улады заглянуць сабе ў душу - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
7 февраля 2011, 18:53
Гурт на чале з дзейнай рок-князёўнай Беларусі Настай Шпакоўскай свой новы міні-альбом "Собирайтесь" прысьвяціў усім свабодным людзям свету з Беларусі, Туніса, Егіпта ды іншых краінаў, народы якіх патрабуюць да сябе паважлівага стаўлення.

У міні-альбом, выкладзены на афіцыйным сайце гурта, увайшлі дзве новыя песні "Собирайтесь" і "Всех забрали" і загалоўная песня з папярэдняга дыску – "Пора". Спявачка Наста Шпакоўская кажа, што не магла абмінуць увагай падзеі, якія адбываюцца ў свеце, у тым ліку і ў яе краіне.

"Мы адрасуем сваё пасланне тым людзям з разумнай галавой і чыстым сумленнем, якія змагаюцца за свае правы ў Беларусі, Расіі, Кот-д’Івуары, Тунісе, Егіпце, - кажа Наста, якая была прызнаная рок-князёўнай на ўручэнні прэміі "Рок-Каранацыя" у мінулым годзе, – Не магу лішні раз не заклікаць прадстаўнікоў улады заглянуць да сябе ў душу, каб адказаць на галоўнае пытанне – што застанецца пасля мяне?"

Гурт Naka не першы раз выяўляе сваю грамадзянскую пазіцыю. Падчас падзеяў увесну 2006 году Наста Шпакоўская публічна выказалася ад імя ўсёй групы ў падтрымку затрыманых на Кастрычніцкай плошчы, сярод якіх апынуўся і гітарыст калектыва. Спявачка таксама выступала ў абарону касцёлу святога Язэпа ў Мінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Naka раіць прадстаўнікам улады заглянуць сабе ў душу - аўдыё