«Рок-Каранацыя» пераносіцца на 23 лютага

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
18 февраля 2011, 14:05
За некалькі гадзінаў да пачатку цырымоніі арганізатары вымушаныя адмяніць канцэрт. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях апячатала канцэртную залу і паведаміла, што правядзенне канцэрту немагчымае.

Раніцай 18 лютага кіраўніцтва канцэртай залы "Мінск" паведаміла арганізатарам "Рок-Каранацыі", што мерапрыемства не можа быць праведзенае з меркаванняў пажарнай бяспекі. Прадзюсар цырымоніі Юрый Цыбін кажа, што залу сапраўды апячаталі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях: "Нам патлумачылі, што падчас канцэрту, які праводзіўся 17, з’явіліся праблемы, адкрылася пажарная заслона і цяпер яны ў гэтай сытуацыі разбіраюцца".

Цяпер арганізатары рыхтуюць афіцыйнае тлумачэнне, якое агучаць на тэрміновай прэс-канферэнцыі ў 18.00 ля КЗ "Мінск". Юрый Цыбін кажа, што мерапрыемства не адмяняецца. Магчыма, яно пройдзе ўжо на наступным тыдні ў іншым месцы.

Лідэр гурта Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч, які мусіў выступіць на цырымоніі, кажа, што схільны верыць версіі арганізатараў: "Канечне, публіка памятае адмены ранейшых рок-канцэртаў, у тым ліку і нашых, па надуманых прычынах. Але не было такога, каб залу апячатвалі пажарнікі. Таму я думаю, што сапраўды ўзніклі тэхнічныя праблемы. Калі б хацелі сарваць канцэрт па палітычных матывах – зрабілі б куды прасцей і з меншай кроўю".

Каранацыя пройдзе ў клубе "Рэактар" 23-га лютага ў 18.00. Квіткі можна абмяняць ці здаць арганізатарам. Тэл. для даведак: (017) 227 04 82, (029)611 11 44.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ «Рок-Каранацыя» пераносіцца на 23 лютага