Гурт N.R.M. зняў відэа ў падтрымку “Аўтарадыё“ - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
9 марта 2011, 16:59
Удзельнікі N.R.M. Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў, Алезіс Дземідовіч прадставілі відэа, знятае на новую песню гурта, запісаную ў падтрымку "Аўтарадыё".

У адсутнасць франтмэна гурта Лявона Вольскага, твор выканаў гітарыст Піт Паўлаў у дуэце з праграмным дырэктарам "Аўтарадыё" Ірынай Львовай. Відэа здымалі ў рэдакцыі радыёстанцыі.

З рашэння Алега Праляскоўскага ўжо другі месяц, як "Аўтарадыё" не вяшчае, аднак дзеля здымак яго асноўныя вядучыя сабраліся разам, каб стварыць працоўную атмасферу. У кліпе таксама зняўся кіраўнік "Аўтарадыё" Юры Базан. У роліку таксама скарыстаныя здымкі з жывой прэм’еры песні на сёлетняй цырымоніі "Рок-Каранацыя".

Лёс радыёстанцыі будзе вырашаны 9 сакавіка, калі Вышэйшы гаспадарчы суд прыме рашэнне адносна скаргі "Аўтарадыё", пададзенай на рашэнне аб
спыненні вяшчання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Гурт N.R.M. зняў відэа ў падтрымку “Аўтарадыё“ - відэа