У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel

"Наша ніва"
14 марта 2011, 10:17
Канцэрт, прысвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў мінскім клубе "Рэактар", забаронены.

Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага "спісу забароненых", які міністр інфармацыі Праляскоўскі назваў "гнюснай фальшыўкай". І першы забаронены канцэрт у Мінску пасля 2007 года.

Аляксандр Кулінковіч піша ў сваёй калонцы на Naviny.by, што канцэрт менавіта забаронены:

"Менавіта гэтае слова. Не перанесены, не адменены — ён ЗАБАРОНЕНЫ. Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара (Нэйра Дзюбель), альбо страта клуба. Выдатны выбар. На пытанне „а чаму?“ было сказана наступнае: гурт падтрымліваў апазіцыю, і цяпер дзяржава не збіраецца…"

Пасля зяўленьня ў сеціве "спісу забароненых" выказваліся шматлікія меркаванні, што гэта можа быць чыйсьці піяр альбо адмысловая правакацыя. Занадта дзіўны гэты спіс і ён, маўляў, не адпавядае аніякай логіцы.

Першыя забароны прайшлі ў рэгіёнах. Канцэрт "Ляпіса Трубяцкога" не адбыўся 13 сакавіка ў Гомелі праз рашэнне МНС, а ў Брэсце днямі без тлумачэнняў быў забаронены канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Тэатры лялек, запланаваны на 18 сакавіка.

Канцэрт Neuro Dubel мусіў адбыцца ў "Рэактары" 24 сакавіка.

Гурт Neuro Dubel ужо быў у спісе забароненых ў 2004–2007 гадах.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel