Cтэфан Эрыксан: Мне цяжка растлумачыць шведам, што такое магчыма

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
16 марта 2011, 15:44
Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан выказаў беларускім музыкам словы падтрымкі з нагоды забароны іх канцэртаў. Дыпламат якраз збіраўся наведаць адменены па надуманых прычынах канцэрт "Крамбамбулі" і надта засмуціўся таму факту, што самыя цікавыя беларускія артысты не маюць магчымасці выступіць у сваёй краіне.

Стэфан Эрыксан быў сярод запрошаных асобаў на прэзентацыю новай праграмы гурта "Крамбамбуля", якую кіраўніцтва клуба вымушанае было адмяніць па загадзе зверху (па неафіцыйнай інфармацыі – з упраўлення культуры Мінгарвыканкаму). Дыпламат мае добрыя адносіны з шмат кім з беларускіх музыкаў, таму вырашыў выказаць сваё меркаванне на гэты конт: "Я засмуціўся, калі даведаўся, што зноў па нейкіх надуманых прычынах забаранілі выступ аднаго з самых яскравых беларускіх музычных гуртоў. На жаль, гэта не першы падобны выпадак за апошні час. Сітуацыя нейкая дзіўная, нават дзікая атрымліваецца. Самыя таленавітыя і цікавыя беларускія артысты не могуць выступаць у сваёй краіне! Мне нават цяжка растлумачыць шведам, што такое магчыма!", - сказаў ён у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў".

Пры гэтым, Стэфан Эрыксан зазначыў, што яму не хочацца верыць у тое, што сапраўды існуе "чорны" спіс, і выказаў спадзяванне, што беларускія музыкі знойдуць магчымасць данесці сваю творчасць да публікі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Cтэфан Эрыксан: Мне цяжка растлумачыць шведам, што такое магчыма