Памёр Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі

music.fromby.net
8 апреля 2011, 18:15
У ноч з чацвера на пятніцу ў Мінску на 64-м годзе жыцьця памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі, удзельнік гуртоў "Алгарытмы", "Эльфы", ансамбля Валерыя Таржэцкага.

Яўген Канавалаў у рок-н-роле з 1965 году. Тады на базе Радыётэхнічнага інстытуту ўтварыўся першы гурт з яго ўдзелам — "Алгарытмы". У 1968 годзе на Першым фэстывалі біт-ансамблей у Мінску гэты гурт заняў першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. У 70-х граў у гурце "Эльфы", ансамблі Валерыя Таржэцкага, а потым сыйшоў у навуку, займаўся лазэрнай фізыкай.

Пры канцы 90-х ён вярнуўся ў музыку, запісаў цэлы шэраг альбомаў — ад блюзавых да авангардных. У апошні раз Яўген выйшаў на сцэну ў верасьні 2010 году.

Развітанне з музыкам адбудзецца ў суботу, 9 красавіка (вул. Веры Харужай, д. 17).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Памёр Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі