Лідэр гурта “Голая манашка“ можа выйсці на волю восенню - відэа

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
19 апреля 2011, 17:07
Фёдару Жывалеўскаму пагражала да 13 год турмы па парушэнню адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса, датычных незаконнага абароту наркотыкаў і арганізацыі прытону. Але ў выніку суд змягчыў абвіначванне, асудзіўшы на 3,2 гады і прыняў рашэнне адправіць музыканта на прымусовае лячэнне. Выйсці на волю ён можа ў лістападзе гэтага году.

Музыканта затрымалі два гады таму. У яго кватэры знайшлі наркотыкі і завялі крымінальную справу. Некалькі месяцаў Фёдар знаходзіўся ў жодзінскім ізалятары, пасля чаго яго скіравалі на абследаванне ў Навінкі. Суд палічыў яго нарказалежным і прыняў рашэнне змясціць музыканта на лячэнне ў калонію ў Оршы. Паводле закону, курс лячэння цягнецца паўтары гады, пасля чаго асуджанага тэарэтычна могуць вызваліць з-пад варты.

Яго знаёмыя кажуць, што Фёдар спадзяваўся выйсці на волю ўлетку паводле закона аб амністыі, які можа быць прыменены адразу па сканчэнню лячэння.

"Тут лячэння ніякага няма. Нібы ёсць, але няма. У мяне ўжо дах ад’язджае пакрысе", - піша музыка ў сваіх лістах з калоніі. Ён спрабаваў размаўляць з начальнікам медчасткі, каб з яго знялі лячэнне і змянілі меру ўтрымання, спасылаўся на заключэнне псіхіятра, што з’яўляецца асобай з расстройствам псіхічнага здароўя і ўмовы калоніі яго прыгнятаюць. "Мне сказалі, што такое магчыма, але рабіць гэта не будуць, бо ўжо былі выпадкі, калі тарчкоў адпускалі, а яны потым праз пару месяцаў вярталіся. Карацей, сутыкнуўся з маразмам пенітэнцыярнай сістэмы. Тут альбо падвязкі неабходныя, альбо халера яго ведае, што яшчэ".

Агулам, музыкант знаходзіцца ў зняволенні ўжо год і дзесяць з паловай месяцаў і мяркуе, што гэты тэрмін - цалкам дастатковае пакаранне за тое, што ён укалоўся. Але пакуль пра замену рэжыма ці датэрміновае вызваленне не вядзецца. Пытанне аб вызваленні лідэра "Голай манашкі" можа быць разгледжанае пасля прахаджэння курса лячэння, а гэта значыць не раней за лістапад гэтага году.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Лідэр гурта “Голая манашка“ можа выйсці на волю восенню - відэа