«Тузін Гітоў» адзначыць 7-годдзе акустычным канцэртам

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
22 апреля 2011, 12:21
З нагоды 7-годдзя інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" у мінскім клубе "Графіці" пройдзе незвычайны канцэрт "Тузін. Unplugged", у якім возьмуць удзел героі гэтага музычнага сезону – гурты "Жнюв" і Rel1kt, вечныя героі – гурт "Палац" і будучыя героі - гурт Мonkey Bite.

Адмыслова для "Тузін. Unplugged" панк-гурт Мonkey Bite, які лічыць сябе паслядоўнікам каманды Zet, рыхтуе акустычны сэт, каб падзівіць публіку сваім новым гучаннем. "Нашы песні пра тых, хто сочыць за намі з блакітных люстэркаў, пра людзей, якія вымушаныя адчуваць сябе гарбатымі ў роднай краіне, і мараць скінуць нарэшце камяні са сваіх сэрцаў", - кажуць музыкі.

Свае лепшыя песні у камерным варыянце абяцаюць сыграць на "Тузін. Unplugged" музыкі з гурта "Жнюв". "Нам вельмi прыемна, што нас запрасiлi прыняць удзел у гэтым канцэрце. Таму што "Тузiн" для нас быў адмысловай стартавай пляцоўкай, калi мы вярнулiся ў музыку. Ну i дзякуючы ўдзелу ў хiт-парадзе мы здзейснiлi мару нашага вакалiста Алега i трапiлi на "Басовішча", - кажуць музыкі.

Гурт Rel1kt быў названы "Адкрыццём году ў беларускай музыцы" па версіі "Тузіна Гітоў" у 2009 годзе. З таго часу музыкі далі безліч канцэртаў, запісалі два дыскі на беларускай мове. Музыкі сцвярджаюць, што на сёння яны маюць бадай самы вялікі досвед выступаў "анплагд" сярод маладых беларускіх гуртоў, таму выступіць на "Тузін.Unplugged" – для іх абсалютна натуральна.

Гурт "Палац" рыхтуе адмысловую праграму, куды будуць уключаныя самыя прыгожыя беларуския святочныя песні, з увагай на вялікодныя-валачобныя, паколькі "Тузін. Unplugged" пройдзе на наступны дзень пасля Пасхі. А весці імпрэзу будзе лідэр "Палацу" Алег Хаменка, нязменны вядучы радыёверсіі хіт-параду "Тузін Гітоў", якая ідзе на хвалях "Радыё Рацыя". "Гэты канцэрт мусіць стаць самым светлым канцэртам году", - мяркуе Алег.

Канцэрт "Тузін. Unplugged" падтрымлівае грамадская кампанія "Будзьма беларусамі".

Канцэрт пачнецца ў 19.00 25 красавіка ў мінскім клубе "Графіці" (зав.Калініна, 16). Кошт квітка – 20 000 руб. Колькасць месцаў абмежаваная! Тэл.для даведак: +375 29 17 999 18 / 77 999 18 / 613 95 06 / 270 11 15
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ «Тузін Гітоў» адзначыць 7-годдзе акустычным канцэртам