Naka сыграе ў рок-фэсце з нагоды Дня Еўропы

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
29 апреля 2011, 19:20
Рок-гурт з Беларусі Naka возьме ўдзел у международным фэстывалі "EuroPrimus", што пройдзе ў літоўскім горадзе Вісагінас 7 мая з нагодня Дня Еўропы.

На Радзіме гурт трапіў у неафіцыйны спіс выканаўцаў, чыё з’яўленне ў тэле- і радыёэфіры, а таксама выступы на вялікіх канцэртных пляцоўках непажаданае.

Здарылася гэта пасля прэзентацыі інтэрнэт-сінгла з песняй "Всех забралі" , напісанай пад уражаннем ад падзеяў 19 снежня ў Мінску.

Фестываль "EuroPrimus-2011" пройдзе пад адкрытым небам на беразе возера Вісагіна. Сярод удзельнікаў – вядомыя літоўскія выканаўцы, а таксама цікавыя музыкі, пакуль невядомыя шырокай публіцы. Сярод гасцей будзе і гурт з Беларусі Naka. Абяцаецца, што ў гэты вечар будуць выконвацца песні на літоўскай, рускай, ангельскай і беларускай мовах.

Naka сыграе ў рок-фэсце з нагоды Дня Еўропы

Сярод арганізатараў фэсту – аддзел культуры Вісагінскага самакіравання і мясцовы Еўрапейскі інфармацыйны цэнтр.
7 мая ў Вісагінасе будзе цалкам прысвечаны музыцы. Ад поўдня на вуліцах горада будуць граць і спяваць дзесяткі выканаўцаў у межах акцыі "Дня вулічных музыкантаў".

Вісагінас – невялікі горад з насельніцтвам 30 000 чалавек, месціцца ў сасновым лесе, у 15 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю. Вядомы з таго, што з’яўляецца адзіным літоўскім горадам, дзе пераважае расійскамоўнае насельніцтва.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Naka сыграе ў рок-фэсце з нагоды Дня Еўропы