«Бан Жвірба» прадставіць Беларусь на этна-фестывалі ў Латвіі

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
18 мая 2011, 21:19
Гомельскі гурт "Бан Жвірба" прадставіць Беларусь на буйным фэстывалі этнічнай музыкі "Liiv Riek", што пройдзе з 20 да 22 мая ў латвійскім горадзе Ліепая. Беларускія музыкі выступяць на адной сцэне з лепшымі фольк-камандамі Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Гомельскі гурт упершыню выступіць у Латвіі. Да гэтага музыкі з поспехам удзельнічалі ў фэстывалях у Польшчы, дзе сталі пераможцамі "Басовішча-2001", Расіі, дзе перамаглі на фэсце "Про-рок-2007", і ўласна ў Беларусі, дзе былі прызнаныя лепшай групай на фэсце "Рок за Баброў-2010".

"Бан Жвірба" возьме ўдзел у этна-рок фестывалі "Liiv Riek", што будзе праводзіцца 20-22 мая ў межах штогадовага свята ў Ліепаі "Livas ciems", што можа перакласці, як "Жывая вёска". Беларусы дадуць два канцэрта. Непасрэдна ў праграме фэсту на галоўнай сцэне, што на беразе Гандлёвага канала, а таксама клубны выступ. "Мы падрыхтавалі сэт з энергічнай разнапланавай беларускай музыкі, плануем таксама пазнаёміць латышоў з беларусім Палессем ды істотна ўзняць усім настрой", - кажа лідэр гурта Міця Гаўрылін.

Па вяртанню з Латвіі "Бан Жвірба" возьме ўдзел у фестывалі "Рок за Баброў-2011", што пройдзе на аэрадроме Баравая 4 чэрвеня з такім хэдлайнерамі, як "Мумий тролль" і "Парк Горького".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ «Бан Жвірба» прадставіць Беларусь на этна-фестывалі ў Латвіі