Гурт Sciana перамог у польскім фэсце Rock Noca - фота, аўдыё

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
14 июня 2011, 15:21
Рок-гурт з Брэста быў прызнаны лепшым у 12-м міжнародным музычным конкурсе Rock Noca ў Зялёнай Гуры. Музыкі атрымалі ўзганагароду ў 10 000 злотых – пэўна найвялікшы фінансавы прыз на польскіх рок-фестывалях, а таксама запрашэнне даць канцэрт у Берліне. Беларусы былі адзінымі з усіх удзельнікаў конкурсу, хто выконваў свае песні на нацыянальнай мове.

Скарыць адзін з буйных рок-фэстаў у Польшчы Rock Noca гурты з Беларусі спрабавалі і раней. У 2009 годзе ў конкурсе браў удзел метал-гурт з Брэста D_tails (занялі другое месца), у 2010 годзе мінская ска-панк каманда J-J Bingz таксама была другой. Сёлета ў Зялёную Гуру паехала самая вядомая беларускамоўная каманда Брэста Sciana і перамагла на фэсце, атрымаўшы ўзнагароду ў 10 000 злотых (гэта каля 3 600 даляраў). Беларусы на меркаванне гледачоў і журы набралі 47 з 50 магчымых пунктаў.

Музыкі былі проста ў захапленні ад канцэрту: "Самі ўявіце – сцэна на цэнтральнай вуліцы гораду, ніводнай машыны, гурты граюць рок і метал, безліч людзей, а на ўсіх толькі чацвёра супрацоўнікаў аховы. І нічога – аніякіх канфліктаў. Публіка прымала суперскі, а пры канцы нашага выступа ўсе скандавалі "Жыве Беларусь!", - распавядае дырэктар гурта Sciana Зміцер Назараў.

"Нам было вельмі прыемна, калі мэр горада дзякаваў за выступ, калі публіка нас актыўна падтрымлівала. Мы былі адзіныя ў конкурсе, хто спяваў на сваёй мове. Пасля задавалі шмат пытанняў наконт шоўбіза ў Беларусі. Кожны адсыпаў кампліменты за прыгожую мову. Нам нават няёмка было казаць, што на сваёй мове беларусы не размаўляюць, а беларускамоўныя гурты знаходзяцца пад забаронай. Таму проста дзякавалі, замежнікі ўсё роўна не зразумеюць, як такое можа быць", - кажа вакаліст каманды Павел Прохараў.

Гуртом Sciana зацікавіліся нямецкія рок-часопісы (у журы былі журналісты з Германіі, беларусаў запрасілі таксама даць канцэрт у Берліне.

Гурт Sciana перамог у польскім фэсце Rock Noca - фота, аўдыё

Гурт Sciana перамог у польскім фэсце Rock Noca - фота, аўдыё

Гурт Sciana перамог у польскім фэсце Rock Noca - фота, аўдыё

Фота прадастаўленыя гуртом Sciana
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Гурт Sciana перамог у польскім фэсце Rock Noca - фота, аўдыё