Лідэр Drum Ecstasy: Мы бяжым з карабля

"Тузін гітоў"
17 ноября 2011, 17:57
Лідэр гурта Drum Ecstasy заявіў, што ў Беларусі склаліся вельмі неспрыяльныя адносіны для творчага развіцця. У сувязі з гэтым яго каманда вырашыла накіраваць усе высілкі на скарэнне расійскага музычнага рынку. "Пацукі бягуць з карабля, а творцы якраз і ёсць пацукі. Час сыходзіць, а мы не маладзеем з кожным годам. Працаваць у Беларусі цяпер зусім немагчыма. На два мільёны жыхароў Мінска ёсць толькі адзін вялікі клуб, ды і тое там кепска падвешаны гук".

"Мы не з'язджаем з краіны, але ўсе высілкі кладзем на заваёву расійскага рынку", — адразу папярэджае Філ. Гурт з Беларусі дамовіўся на працу з вядомым расійскім піяршчыкам Аляксандрам Бергерам, які працуе з гуртамі "Ляпіс Трубяцкой", "Воплi Вiдоплясова" і выканаўцам Noize MC. Менавіта ён стане дырэктарам каманды і будзе прадстаўляць яе інтарэсы на тэрыторыі СНД.

"Мы сцягваем усе свае рэсурсы на Расію і цяпер будзем аддаваць прыярытэт канцэртам у гэтай краіне. Там выдатны рынак, поўна клубаў і магчымасцяў для рэалізацыі. У адрозненні ад нашай краіны", — заявіў Філ у інтэрв'ю "Тузіну Гітоў".

На думку музыкі, у нашай краіне склаліся вельмі неспрыяльныя адносіны для творчага развіцця, што і падштурхнула яго да пошуку выйсця. "Пацукі бягуць з карабля, а творцы якраз і ёсць пацукі. Час сыходзіць, а мы не маладзеем з кожным годам. Працаваць у Беларусі цяпер зусім немагчыма. На два мільёны жыхароў Мінска ёсць толькі адзін вялікі клуб, ды і тое там кепска падвешаны гук. На астатніх невялічкіх пляцоўках мы нават інструменты не можам расставіць. Не кажучы ўжо пра тое, што цяпер мы пазбаўленыя магчымасьці працаваць на вольнай прасторы", — заўважае Філ. Пад "працаю на вольнай прасторы" ён мае на ўвазе штогадовыя канцэрты, якія Drum Ecstasy праводзілі пад мастом у Парку Горкага. З 1994 году 28 лістапада музыкі давалі бясплатны канцэрт для сваіх прыхільнікаў ды звычайных мінакоў. "Паводле цяперашніх законаў мы нават такую культурную акцыю не можам правесці, бо яна падпадае пад несанкцыянавае мерапрыемства. А за гэта пагражае штраф, а то і арышт", — кажа лідэр каманды.

У сувязі з выхадам на новы рынак, Drum Ecstasy вырашылі ўсё ж вярнуцца да выдання сваіх дыскаў, хоць Філ у мінулым адрокся ад такой практыкі. Музыкі вырашылі прыслухацца да парады свайго мэнэджмэнта і зрабіць расійскае і еўрапейскае выданне свайго альбома.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Лідэр Drum Ecstasy: Мы бяжым з карабля