Міхалок: Няхай музычны супраціў Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў Зямлі!

"Тузін гітоў"
29 ноября 2011, 12:17
З нагоды перамогі песні "Не быць скотам" на "Тузіне Гітоў" Сяргей Міхалок вырашыў перапыніць маўчанне, якое ён узяў на параду юрыста ў час пракурорскай праверкі, каб перадаць сваім прыхільнікам палымянае прывітанне: "Дэвіз "Не быць скотам" паспеў ужо стаць інтэрнацыянальным, таму што падобныя праблемы ёсць у людзей і ў іншых краінах. Няхай жа прыклад музычнага супраціву Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў планеты Зямля!"

У сваім звароце да прыхільнікаў праз "Тузін Гітоў" лідэр гурта "Ляпіс Трубяцкой" піша:

Палымяна вітаю ўсіх!

Можна канстатаваць, што "Грай-тур" адбываецца пры падвышанай увазе міжнароднай грамадскасці, што наведвае нашы канцэрты. Нашаму наступальнаму мабільнаму атраду скараюцца новыя вяршыні, да нас далучаюцца дробныя партызанскія фармаванні. Ворагі, што пакаяліся, праходзяць абрад ачышчэння і пераходзяць на наш бок.


Канцэрты ва Ўкраіне і Расіі прайшлі з аншлагам, што пацвярджаюць фотаздымкі гледачоў, а таксама перапужаных і ашалелых жанчынаў-касірак. Вялізны дзякуй беларусам, якія знаходзяць у сябе сілы і магчымасць выязджаць ды падтрымліваюць нас улюлюканнем, тэматычнымі крычалкамі, транспарантамі ды слушнымі сцягамі.

Дэвіз "Не быць скотам" паспеў ужо стаць інтэрнацыянальным, таму што падобныя праблемы ёсць у людзей і ў іншых краінах. Няхай жа прыклад музычнага супраціву Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў планеты Зямля!

Прадбачу абвінавачванні ў пафаснасці ды буфанаднасці нашых дзеянняў ды ўчынкаў, таму хачу яшчэ раз усім нагадаць, што галоўнае ў сучасным мастацтве – умець выклікаць агонь на сябе ды наступны за ім рэзананс контратакі.

Жыве Беларусь!

Сяргей Міхалок
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Міхалок: Няхай музычны супраціў Беларусі будзе прыкладам для ўсіх разважлівых жыхароў Зямлі!