У Полацку культурай будзе займацца матушка з мясцовай епархіі

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
17 ноября 2009, 10:36
На месца кіраўніка аддзела культуры Полацкага гарвыканкама прызначана матушка Інна Шахновіч з аддзела асветы Полацкай епархіі.

Арганізатары мясцовых шоу, фестываляў і канцэртаў засцерагаюцца, што цяпер дазвол на правядзенне мерапрыемстваў атрымаць будзе яшчэ складаней.

Канфлікт між прадстаўнікамі праваслаўнай царквы і арганізатарамі канцэртаў нарадзіўся раптоўна, калі два гады таму з волі чыноўнікаў быў закрыты старэйшы беларускі фестываль "Рок-Кола".

Найбольшае здзіўленне тады выклікала ўласна фармуліроўка: "мерапрыемства не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю". Тады ўсім адказным параілі ўстрымлівацца ад падобных мерапрыемстваў.

Тым не менш, у горадзе праводзілі іншыя фестывалі. Праўда, назву аднаго з іх - "Ноч Ваўкалака", прысвечанага полацкаму князю Усяславу Чарадзею, арганізатараў папрасілі змяніць, бо палічылі занадта паганскай.

На гэтых выходных у Полацку адбыўся фэст LIVEinROCK, які ўдалося адстаяць пры ўмяшальніцтве аднаго з кіраўнікоў горада. Кажуць, што кіраўнік аддзела культуры Полацкага гарвыканкама падобныя мерапрыемствы не надта прымае. Да гэтага з праблемамі сутыкнуліся арганізатары фэсту ўсходняга танца, якія ледзве атрымалі дазвол.

Цікава, што незадоўга да ўсіх гэтых падзеяў у епархіі адбылася ўнікальная сустрэча, калі ўладыка Феадосій, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі, прыняў лідэра рок-гурта "Аліса" Канстанціна Кінчава. Тады бакі сышліся на тым, што музыка не мае разбуральнай сілы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ У Полацку культурай будзе займацца матушка з мясцовай епархіі