Паплечнікі Уэйтса і Мэнсана выступяць у беларускай філармоніі

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Швецыя адзначае сканчэнне тэрміну свайго старшынства ў Еўрасаюзе канцэртам гурта Fleshquartet, які за сваю амаль 25-гадовую гісторыю пайграў з такімі асобамі, як Том Уэйтс і Мэрылін Мэнсан.

Вызначыць стыль гэтай шведскай групы досыць цяжка, бо некаторыя іх кампазіцыі набліжаюцца да класікі, але ў іх можна адшукаць і творы ў рок-стылі, электроннае гучанне і нават хіп-хоп. Fleshquartet складаецца з двух віяланчэлістаў, скрыпача і бубнача.

Яны запісвалі сумесныя кампазыцыі з такімі зоркамі, як Том Уэйтс, Мэрылін Мэнсан, Nine Inch Nails, але відавочна, што яны самадастатковыя і самі па сабе. Яны маюць статус культавай групы ў сябе на Радзіме, а іх кліпы паказваюць па MTV, пры гэтым яны напісалі музыку для самых значных тэатральных і балетных пастановак у Швецыі.

У злучэнні старога і новага – якраз стыль Fleshquartet. Менавіта іх канцэртам Швецыя вырашыла адзначыць сканчэнне свайго старшынства ў Еўрасаюзе. Выступ Fleshquartet адбудзецца ў дзяржаўнай філармоніі 17 снежня.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter