Доктар Сайкоў з хітом “Закадзірую“


2 июля 2012, 12:53
11 ліпеня вядомы псіхатэрапеўт заспявае з зоркамі эстрады.

Не паспеў з’ехаць Доктар Хаўс, як на мінскую сцэну з сольнай праграмай выйдзе Доктар Сайкоў.

Ён стаў адным з сімвалаў беларускай барацьбы са шкоднымі схільнасцямі. Многія ведаюць, што Дзмітрый Сайкоў лякуе людзей ад алкагалізму, нікацінавай залежнасці, залішняй вагі і іншых заганных звычак і недахопаў. Апроч таго, доктар Сайкоў — чалавек музычны. На тэлешоу і канцэртах ён неаднаразова выходзіў да мікрафона, каб паспяваць. Але мала хто ведае, што доктар запісаў альбом, які можна паслухаць і спампаваць у яго на сайце.

Там ёсць як каверы (напрыклад, знакаміты "Мільён руж" Пугачовай), так і аўтарскія песні Сайкова (напрыклад, "Закадзірую" (гэта пранікнёная балада пра каханне — а вы што падумалі?) І ў праекце "Нашай Нівы" "Любімыя песні" — доктар таксама удзельнічаў 11 ліпеня доктар Сайкоў дасць сольны канцэрт у канцэртнай зале "Мінск" (Кастрычніцкая,5).

Праграма называецца "У коле сяброў". І разам з ім на сцэну выйдуць Анатоль Ярмоленка, Гюнэш, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян і іншыя беларускія выканаўцы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Доктар Сайкоў з хітом “Закадзірую“